Svenska för nybörjare

Онлайн   •   Курс   •   Общее развитие   •   Для взрослых

Чему научат


Калі табе падабаецца шведская мова і маеш ахвоту яе вывучыць, тады сардэчна запрашаю да супольнага падарожжа!

Заняткі разлічаны для асоб якія ніколі не мелі дачынення са шведскай мовай альбо толькі пачалі яе вывучаць.

Курс дапаможа авалодаць шведскай мовай ад узроўня А0 да А2.

Пройдзены курс дазволіць апанаваць аснойныя граматычныя пытанні, навучыць размаўляць пра штодзённыя рэчы, а таксама дазволіць больш глыбока пазнаёміцца з культурай і гісторыяй Швецыі.

Как будет проходить обучение


Кожны занятак складаецца з 45 хвілін і адбываецца праз Skype албо Viber.

Першыя 15 хвілін прысвечаныя лексіцы (вывучэнне новых слоў праз наглядыя матэр'ялы і тлумачэнні).

Наступныя 15 хвілін - граматыцы (тлумачэнне і выкананне практыкаванняў).

І апошнія 15 хвілін - канверсацыі (практыка размовы).

Акрамя лекцыі, трэба будзе выконваць невялічкія хатнія заданні.

 


Пра мяне:

Мяне завуць Дзяніс. Вывучаю шведскую філалогію на ўніверсітэце ў Кракаве. Скончыў факультэт філасофіі. Заўсёды хацеў вувучаць якую-небудзь мову на прафісійным узроўні, а пазней выкладаць яе. У школе вывучаў нямецкую мову, пазней, амаль самастойна, вывучыў польскую. Сёння ўдасканальваю свае веды па шведскай, англійскай і беларускай мовах.