Чему научат
Вывучалі беларускую мову ў школе, магчыма, універсітэце, умееце чытаць-пісаць, аднак калі прыходзіцца штосьці сказаць, язык становіцца каменным, а з горла вырываюцца нейкія незразумелыя гукі?
Вы назіраеце за выступоўцамі і вам так хочацца быць на іх месцы, і, як і яны, так складна і прыгожа гаварыць па-беларуску, даносячы сваю думку і зачароўваючы сваім вымаўленнем?
Вам прыходзіцца выступаць перад аўдыторыяй, але кожны раз вы адчуваеце найвялікшае хваляванне і ніяк не можаце авалодаць ім?
Выступаючы, вы хочаце паводзіць сябе нязмушана і натуральна? І не чырванець, не блытацца ў словах, не мэкаць і не бэкаць?
Калі хоць на адно пытанне вы скажаце Так, то тады прыйшоў час вам заняцца сваім красамоўствам.
І я гатова дапамагчы ў гэтым.
На практычным курсе беларускага красамоўства вы:
- узбагаціце свой лексічны запас і навучыцеся віртуозна ўжываць вобразныя сродкі мовы;
- ліквідуеце прабелы ў арфаграфіі і граматыцы, павысіце пісьменнасць;
- навучыцеся валодаць сваім голасам, дыкцыяй, невербальнай камунікацыяй;
- навучыцеся ўпэўнена трымацца перад публікай, а таксама ўплываць на яе;
- сфарміруеце свой індывідуальны маўленчы імідж і камунікатыўны стыль.
Таму калі вы хочаце паспяхова прэзентаваць свае праекты, пісаць граматныя тэксты, валодаць харызмай выступоўца, які ўмее кіраваць аўдыторыяй, то мой “Практычны курс беларускага красамоўства” – гэта тое, што патрэбна вам менавіта цяпер.
Чакаю вас!
Как будет проходить обучение
Мы займаемся дыстанцыйна па зручным для вас графіку. Курс можа быць розным па працягласці і змесце ў залежнасці ад вашага ўзроўня развіцця вусных і пісьмовых навыкаў і пастаўленай мэты. Маю аўтарскую базавую праграму мы мадыфікуем пад вас.
На бясплатным суразмоўі мы вызначым ваш узровень валодання вуснай і пісьмовай мовай, пратэсціруем навыкі публічнага выступлення, вызначым індывідуальную мэту ў красамоўстве, ўзгоднім змест і працягласць праграмы навучання.
Вы атрымаеце ўсе неабходныя метадычныя матэрыялы ў розных фарматах, тэсты, заданні і інш. Правераную сістэму падтрымкі і, канешне, бонусы.
Мяне завуць Лілея Плыгаўка, я доктар філалагічных навук і стратэгічны коўч. Усё сваё прафесійнае жыццё выкладаю беларускую мову (школа, вну, курсы і прыватныя ўрокі), даследую і папулярызую беларускую мову ў Беларусі і за яе межамі.
Больш за 25 гадоў узначальвала кафедру, затым цэнтр беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры ў Літоўскім эдукалагічным універсітэце, які быў створаны “з нуля” і змог стаць яскравай старонкай у беларуска-літоўскіх навуковых і адукацыйных стасунках.
Я з радасцю перадам вам свае веды і вопыт.